б) Хавай сена да Міколы, не будзеш зімы баяцца ніколі. Ляцкий, 51.
в) Беражы сена ад Міколы да Міколы і не бойся зімы ніколі. Ром., Бел., I, 291.
660. Веснавы Мікола каня абкорміць. «ШМ», № 5.
661. Калі сееш авёс па Міколі, то будзе карміна для коні. Fed., 186.
662. Па Міколі не сей аўса ніколі. Fed., 186.
663. Як няма [у полі] у Міколі, то няма ніколі. Fed., 186.
664. Прышоў Мікола — высыпаў мошак з пола. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
665. Прышла Мікола — сей, не пытай ні ў кога. Шейн, II, 480, Ашм. п.
666. Да Міколы не сей грэчкі ніколі. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4.
667. На Міколу нету ні зімы харошай, ні лета. Нос., 86.
668. Да Міколы няма харошай дарогі ніколі. Нос., 37.
669. Мікалай зімой з марозам, а вясною з цяплом і з кармом. Нос., 77.
670. Колькі адзін Мікола дасць снегу, столькі другі дасць травы. Fed., 186.
671. Мікола сказаў: «Святкуй мяне і бацьку майго». Ром., Бел., I, 300.
672. Прышлі Сідары, прышлі і сіверы. «ШМ», № 5.
673. Пахом павее цяплом. «ШМ», № 5.
126 👁