а) Юры сказаў: «Жыты ўраджу»; Мікалай адказаў: «Пажджы, пагляджу». Tyszk., 437; Dybow., 192; Нос., 191.
646. Дождж на Марка, дык зямля, як скварка. «ШМ», № 4.
647. Свята вербніца сошкі правіць. М. Грынблат, 1973, Круп.
648. Як на чысты чацвер добрая пагода, то і на ўшэсце. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106.
649. З вялікдзеня птушкі пачынаюць пець. Сержп., 71.
650. На вялікдзень першы раз зяўзюля кукуе. Сержп., 71.
651. Кукушка кукуе ад вялікадня да Пятра, а пасля Пятра — ні дня. К. Кабашнікаў, 1973, Бых. 8.73.73.
652. Прышоў Алісей — авёс пасей. «ШМ», № 4.
653. Правады на веташку, насенне ў гаршку. Дуб., 50.
654. На раданіцу да абеда пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечару скачуць. Нос., 87; Дуб., 42.
655. Барыс і Глеб сеюць хлеб. «ШМ», № 5.
656. З перапалаўной серады можна купацца да Ільі. «ШМ», № 5.
657. Сей лён на Станіслава, вырасце, як лава. «ШМ», № 5.
658. Да Міколы няма дабра ніколі. Шпил., Бел., 179; Дуб., 17.
659. Дзяржы сена да Міколы, не пабаішся зімы ніколі. Fed., 186.
а) Мей сена да Міколы, не бойся зімы ніколі. Tyszk., 437; Шпил., Бел., 184; Нос., 137.
153 👁