Старонка 96
◀ / 617 ▶
Вось табе, бабка, навука, не хадзі за ўнука. Сержп., 63. На свежую кветку пчолка ляціць, а на старую і чорт не глядзіць. Сержп., 63. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Нос., 156. а) Добра бабцы і ў шапцы. Fed., 14. б) Увойдзецца бабцы і ў шапцы. Fed., 14. Старое — старым. М. Грынблат, 1976, Лаг. Дзеда пусці пад лаўку, то вон схоча і на лаўку. Гильт., 290, Пруж. п. Дай дзеду многа, то яшчэ больш хоча. Fed., 93. Адно дзіця радзона, а другое судзона. Fed., 91. Кукушка — не птушка, нявестка — не дачушка. Жанч., 125; Добр., Смол., 121. а) Нявестка не дачушка — сяннік не падушка. Хрэстам., 200. Не пытай, ці галоўка гладка, да пытай, ці мяцёна хатка. Fed., 101. Няма грубшай дзяругі, як што на нявесткі. Ляцкий, 26. а) Самая грубая дзяруга ў нявесткі. Сцяшк., 607, Шчуч. Хоць няма нявесткі, але яе андарак вісіць. Fed., 201. Вар.: Т. Карачун, 1964, Клецк. 13.10.14. а) Хоць нявесткі няма, але андарак вісіць: як-ніяк нявесткай смярдзіць. Ляцкий, 54. На дачку крычу, а нявехна дола дайся. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶