Старонка 95
◀ / 617 ▶
Бывае, што дзед бабу абувае. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. а) Бывае, што дзед бабу абувае, а бывае наадварот. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Баба скача, а дзед плача. Fed., 11. а) Дзед скача, а баба плача. Fed., 93. Пакуль баба найдзе ключы, дык у дзеда не стане душы. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Няма чаго трасці барадою, а лепш патрасі калітою. Сержп., 10. Стара баба нядужа, да работы нясужа. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. Усе старухі — сварухі. Fed., 290. а) Усі старухі — варкатухі. Нос., 168; Дуб., 63. Успомніла баба, што дзеўкай была. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. а) Прыпомніла бабка дзевіч вечар. Mien., 397. б) Успомніла бабка дзевіч вечар ды й заплакала. Нос., 18. Вар.: Дуб., 63; Pietk., 310. в) Прыпомніла (уздумала) бабка дзявіч вечар і зачала плакаць. Tyszk., 425. Вар.: Dybow., 188; Fed., 14. г) Уздумала бабка дзевіч вечар, пашла танцаваць. Fed., 14. Як дзеўкаю: а кіс, бо пераскочу; як бабаю: кату, бо ўпаду. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. На старасці лет здзівіла Тэкля белы свет. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. І на старуху бываець праруха. Нос., 56.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶