б) Стары конь баразны не псуе, ды не глыбока арэ. Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
в) Старая свіння глыбока рые. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Няма дзеда, няма абеда. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
а) Калі дзед, даў і абед; няма дзеда, няма й абеда. Радч., 247.
Сячы, баба, дровы, няма дзеда ўдома. Fed., 14, 111.
Добра каша пры хлебу, добра баба пры дзеду. Fed., 139.
За старою галавою, як за пнём. Fed., 102; Сцяшк., 591, Смарг.
а) За пнём галава, як за дзедам баба. 1961, Брасл., 13.9.2.
б) Сякі-такі пень, а ўсё каля яго цень. Fed., 232.
в) Сякі-такі пень, а ўсё галава пэўнейша. Fed., 232.
Следам за дзедам. Нос., 151; Pietk., 368; Fed., 93; М. Грынблат, 1970, Лаг.
Наш бык да старое каровы прывык. Fed., 46.
Без старога каля хаты горш, як без сабакі. Сцяшк., 581, Кар.
Як стары ў двары, то не трэба дзяржаць сабаку — ён усіх аббрэша. Сержп., 3.
Дзе стары куст, той і двор не пуст. Радч., 247; Fed., 159. Вар.: Ахрым., 29; А. Куцакова, 1956, Раг.; Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29.
Як баба да дзеда, так дзед да бабы. Tyszk., 425; Шпил., 188; Dybow., 192; Нос., 194; Сержп., 133.
76 👁