Што вашы дзеўкі робяць? — Шыюць ды спяваюць.— А маці? — Поруць ды плачуць. Ігнат.
Не журысь, мамачка, намі, парастуць крылачкі — разляцімся самі. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.
Пачакай, дочухна, да нядзелі.— Ні да суботы, мамачка. Нос., 135.
Дачушку аддаць — начушкі не спаць. Жанч., 126; Зах., 251; Добр., Смол., 121.
а) Дачку аддаць — плакаць і гадаць. Жанч., 126.
Аддала дачушку, а сама буду, як гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі. Жанч., 126.
Ад добрай дочкі не бегае маці ўпрочкі. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Былі ў маткі дзве дачкі: і Зоя не тое, і Насця няшчасце. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28.
У лянівай дочкі брудныя сарочкі. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
Кветка харошая, але ў крапіве сядзіць. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
У каго дочак сем, то й доля ўсем. Сцяшк., 611, Гродз.
а) У каго дочак сем — ёсць доля ўсем, а ў каго адна—долі жадна. Fed., 72; Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; А. Дзешчыц, 1963, Смарг. 13.10.40в; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
б) Дзе сем, так і доля ўсем, а дзе адна, так і той долі няма. А. Фядосік, 1967, Капатк. 8.1.76. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Паважай старэйшых, бо сам стары будзеш. І. Леснiковіч, 1965, Смарг, 13.10.4.
86 👁