а) Не то маці, што нарадзіла, а што расціла. А. Куцакова, 1957, Раг. 13.3.29. Другой маткі не найдзеш. Fed., 180. Родную маці нікім не заменіш. Зах., 250. Матка адна на раду, а бацькаў сем на вяку. А. Ліс, 1964, Гарад. 8.1.86. а) Адна маці на раду, а бацькаў на хаду. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Хлебную матку ніхто не зводзіць. Ляцкий, 53. Матка дзіцятка хоць б'е, але не заб'е. Dybow., 13. Свая маці наб'е і пашкадуе. Fed., 174. а) Матка хоць паб'е, да і пажалуе. Pietk., 378. Мацерына качалка лепш чужой ласкі. Янк. М., 23. Матка калі б'е, то вучыць. Dybow., 13; Fed., 180. Не ўсякая маці сваім дзецям роўна. Fed., 174. Каму гадка, а мне матка. Нос., 66. Бацькава данне — на адно сняданне. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Бацькіна дараванне на сняданне, а маткіна на абед. Нос., 4. Беражы маці, яна не будзе век целяпаці. А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3. Мацеры не купіш. Fed., 174. а) Анно бацька і мацеры за грошы не купіш. Fed., 116. б) Усяго за грошы купіш, апроч бацька-мацеры. Fed., 17
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁