Заяц уцякаць, а баба зараз плакаць. Fed., 14.
а) Заяц уцякаць, а баба плакаць заўсёды гатова. Fed., 348.
Баба жывучая, бы кошка. Сержп., 16.
а) Жанкі жывушчыя, як кошкі. Fed., 366.
Бабская хвароба хоць балюшча, але мінушча. Fed., 12.
Бабе і качарга на помач, калі ёй немач. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
Баба з «не хачу» цэлае парася ўмалола. Ігнат.
Каму што, а бабе сырадой. Янк., 182.
Па бабе і брага. Ром., Зап., III, 229.
Сорак лет — бабскі век. Ром., Бел., I, 309. Вар.: Fed., 14; Жанч., 228; М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82.
а) Бабскі век — сорак лет, а я ўжо пражыла сабачы. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
Не будзе баба дзеўкаю. Fed., 13.
Як волас сівее — баба шалее. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Какая баба сама, такая бабы слава. Аним., 263.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра. Янк. М., 39. Вар.: Ахрым., 49; В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6; В. Мінкелевіч, 1949, Акцябр. 8.1.24; В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
Без маткі і сонца не грэе. Ахрым., 21; Сцяшк., 581, Шчуч.
Маміна крыло і ў мароз цёплае. А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1.
93 👁