а) У бабы волас доўгі, да вум кароткі. Дуб., 63. Вар.: Нос., 166; Сержп., 16; Fed., 14; Pietk., 355; Мяц., 96, Стаўб. б) У бабы волас доўгі, да вума няма. Сержп., 16. Дурной бабе і галава мяшае. Янк. М., 117. а) Дурная баба і воду ў ступе таўчэ. Янк. М., 117. У бабы ўсё не так. Сержп., 16. а) У бабы ўсё не па-людску. Сержп., 16. У бабы душы няма. Ляцкий, 47. Бабы не перагаворыш. Fed., 122. а) Бабы не перагаворыш і сабакі не перабрэшаш. Pietk., 355. Чужая баба заўсёды нахаба. Дуб., Нар., 10. Баба брэдзіць, а чорт ёй верыць. Ром., Зап., I, 215. Дзе адна баба — там базар, дзе дзве — там кірмаш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. У бабы і сакрэт бабскі. Ляцкий, 47. Бабка бабцы сказала — уся вёска знала. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Сем баб — сем рад. Pietk., 389. Сем баб — адна душа. Ляцкий, 41. Мужчына за мужчынаю, а баба за бабаю цягне. Fed., 191. Патуль бабы ў дружбе, пакуль не пагрызліся. Ляцкий, 34. Бабскія слёзы лёгка цякуць. Сержп., 137.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁