а) Баба горш ведзьмы. Ляцкий, 3. Кожная баба — ведзьма. Сержп., 16. Баба як чорт: не атаксцішся, не адмовішся. Г. Барташэвіч, 1964, Сен. 8.1.90. Баба з пекла родам. Fed., 12. Баба і з чортам знойдзе лад: гаварыць будзе. Ляцкий, 3. Чорт і баба — адна рада. Fed., 67. Баба а чорт — кумы родныя. Ляцкий, 3. Ці баба, ці д'ябал, то ўсё роўна, бо чорту шмат усяго трэба і бабе такжа. Fed., 12. Хочаш убачыць чорта, напаі бабу. В. Іваноўская, 1962, Лельч. 8.1.74. Усе дзяўчаты, як цяляты, дык адкуль жа злыя бабы? І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Упала баба з неба, бо ёй там не трэба. Fed., 14. Упала баба з гары, чорт яе бяры. Fed., 14. І без атос і без калёс чорт бабу панёс. Fed., 13. Маку не ператрэш, бабы не перапрэш, мёду не пераварыш. Fed., 175. Бог стварыў два зла: бабу і казла. Сержп., 16. Вар: Добр., Смол., 1. а) Бог саздаў тры зла — чорта, бабу і казла. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁