Баба, што мяшок, што паложыш, то нясець. Ром., Зап., I, 215; Орш., 120. Знай, баба, сваё крывое верацяно. Жанч., 228. Бабскія сенцы нійдзе не стаяць. Нос., 3; Дуб., 6; Сержп., 16. Што баба пастроіць, тое й год не прастоіць. Ляцкий, 60. Дзе бабы, там бясхлебіца, а дзе кабылы, там бяссённіца. 1961, Брасл. 13.9.5. Хлеба не стала, баба блышыць стала. Нос., Слов., 27. Баба сільней за ўсіх. М. Грынблат, 1960, Cip. 8.1.47. Бабы не пераможаш, і табакі не ператрэш. Pietk., 355. Баба ўвесь свет перавярнула б, узяўшы за кальцо, када б яе сіла. Добр., Слов., 18. І чорт бабы баіцца. Fed., 13. Бабы і сам чорт не пераможа. Fed., 12. а) Бабы і сам чорт не зваюе. Fed., 12. З бабаю і сам чорт рады не дасць. Fed., 12. а) І д'ябал кабеце рады не дасць. Fed., 12. Бабе і сам чорт з дарогі ўступае. Fed., 12. З бабаю і чорт не зладзіць. Pietk., 355. Д'ябал (чорт) солад саладзіў і то бабе не дагадзіў. Fed., 12. Баба горша за чорта. Fed., 11.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁