Старонка 70
◀ / 617 ▶
в) Мужык возіць вазамі, а жонка вынесе хвартухамі. Fed., 365. г) Мужык нацягае возам, а жонка хвартухам вынасіць. Fed., 193. д) Што муж навалочыць мехам, то жонка вынесе пелянам (кішэнямі). Fed., 191. У добрай гаспадыні па абедзе нічога няма. Ляцкий, 48. а) У добрае гаспадыні на каляці няма і дзіцяці. Сержп., 33. Жонка адпрадзе, а не адпрадзе, дык і так прападзе. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Пакуль гаспадар наесца, то жонка наліжацца. Янк. М., 68. Яшчэ жадзен кухар з голаду не ўмёр. Fed., 155. Чорт бы кухара памінаў, каб кухар з голаду паміраў. Ром., Бел., I, 314. Вар.: Булг., 176. Гаспадыню пад печчу хаваюць, калі з голаду ўміраець. Нос., 28. Вар.: Fed., 155. а) Гаспадыню, калі памрэць з голаду, пад печчу хаваюць. Дуб., 10. б) Калі хазяйка з голаду памрэць, тады яе пад загнетам хаваюць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47. Баглайка (вахляйка) ніколі не будзець хазяйка. Нос., 7; Дуб., 7. а) Ніколі віхляйка не будзець хазяйка. Нос., 112. Узяў каралёўну, ды сябе няроўну, па двару ходзіць да ключыкамі звоніць. Дуб., 63.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 617 ▶