а) У людзях Ананья, а дома не найдзеш. Ром., Зап., І, 215. У хаце за падкідзішча, а ў людзей за знайдзішча. Сцяшк., 612, Смарг. Не спявай пры стале, бо твая жонка мецьме дурнога мужыка. Fed., 306. Няма Саўкі — няма спраўкі. А. Русіновіч, 1954. Светл.. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. а) Дзе няма Івана, там дзела пагана. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. З ім гора, а без яго ўдвое. Ром., Зап., ІІІ, 232. а) З ім гора, а без яго яшчэ горш. Fed., 143. Без мужа жана ўсягда сірата. Ром., Зап., І, 215; Орш., 120. Двор (хата) без гаспадара (гаспадыні) плача. Дуб., 13; Fed., 50. а) Двор без хазяіна плачаць. Нос., 33. б) Без хадзяіна хата скучае. Pietk., 360. в) Без хазяіна і дом сірата. Добр., Смол., 128. г) Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні — хата. Fed., 105. Вар.: І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21; Янк. М., 48. Без гаспадара і грошы — чарапы. 1961, Брасл., 13.9.5. Мужык у карчме, а жонка ў двары плача. Жанч., 228. Вар.: Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21. а) Калі гаспадар у карчме скачаць, то гаспадарка ў двары плачаць. Нос., 63. б) Калі на галаве шапка скача, то за ім жонка плача. Янк. М., 35.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁