Дзеля дроў замуж пашла. Fed., 82.
Не хачу жабраваць, буду пры табе гараваць. Ляцкий, 28.
Нашто грошы, калі мужык харошы. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
Калі добры муж, дык і жонка добрая. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
На харошага глядзець харашо, а з разумным жыць лёгка. Сцяшк., 600, Ваўк.
У жонкі язык доўгі, а ў мужыка розум добры. Fed., 366.
Той не муж, хто не жаніўся. Ляцкий, 45.
Гуж, калі мой муж, а калі чужы, то не руш. Dybow., 9; Fed., 190.
За добрым мужыком і гулінда жонка. А Гуоскі, 1960, Сір. 8.1.48. Вар.: А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
а) За харошым мужам і хлымындра жана. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
б) За добрым мужыком і чулінда жана, а за дурным і папоўна раба. Нос., 45.
в) За добрым мужам і варонка жонка, а за дурным (благім) і княгіня загіне. 1961, Кап. 13.9.5; К. Кабашнікаў, 1974, Мінск.
За добрым мужыком трасець баба кумпяком; а за якім брыдам трасець баба грыбам. Сах.
Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужам жонка маладзсе. Сцяшк., 604, Маст.
а) За вялікім кустом трава зеляна, а за добрым мужам жонка хараша. Fed., 159.
102 👁