Мусіць, яна ў сераду радзілася, калі да ўсяго згадзілася. Fed., 276. Вар.: Янк. М., 139.
Добра тут: мука ёсць і жонка замужам. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Як добры замуж, дык нажывешся, а як плахі, дык наплачашся. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Адрэзаная луста хутка чарствее. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Адрэзанай лусты не прылепіш. Fed., 172.
У сем лет адзін адвед. Fed., 5.
Муж — галава ў хаце. Fed., 190.
Сям'я без галавы — не сям'я. В. Санько, 1969, Слуцк.
Знаць трэба — меж ложак палонік. Нос., 50.
Мужчынка ўсё не тое, што баба. Ляцкий, 22.
Верх мужчынскі ўсёроўна будзе цёнгля. Мін.-Мал., 1970, 159, Уздз.
За мужыковай спіной, як за сцяной. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Як за мужа завалюся, то нічога не баюся. Fed., 190.
Хоць худ мужычок, да затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго. Ром., Зап., III, 234.
Калі ёсць дзед, ёсць і абед, няма дзеда, няма і абеда. Жанч., 246.
91 👁