Смеласць. Баязлівасць. Асцярожнасць. Цярпенне. Упартасць 1190. Зухлівы — зухаваты. 1207. Нех — няхай (польск. niech); дразгу — бразгатання, грукату. 1239. Упор, упар — упартасць. 1245. Нораў — тут: упартасць, наравістасць; клетка — клець. 1246. Тут воля — валляк. У прымаўцы ігра слоў: воля — валляк і воля — вольнасць. Кажуць жартам упартаму: хай будзе твая воля (Нос., 89). Руплівасць, спрыт. Абыякавасць. Разявацтва 1293. Стрэл — тут, відаць, увішны (рус. пострел). 1321. Пра абыякавага (тлумач. збіральніка). 1324. Дзівіцца — тут: глядзіць. Украінізм (дивитися — глядзець). Чэснасць. Праўдзівасць. Хлуслівасць 1354. Гл. таксама 666. 1389. Калі ўжо ўсё відавочна, то ніхто не паверыць падману. 1407. Аліва — тут: алей. Гл. таксама VII. 337 (пра праўду). 1408. Сабачы, псі глос, сабачыя галаса — брэх, ілгарства. 1430. Паняверка — сумненне. Тут: калі нікому нельга верыць. Хітрасць. Крывадушнасць. Падлізлівасць 1441а. Крыватосць — тут: хітрасць, крывадушша. 1472. Прыкмета-забабоны. 1473. Вераломца — вераломны чалавек. 1477. Ластачкі, лестачкі, лёстачкі — ліслівае захвальванне. 1479. Этыкета — цырымоннасць, падкрэсленая ветлівасць. 1481. Іранічна пра хітрых, каварных людзей (тлумач. Шпілеўскага). 1486. Капсане — штурхане, піхне. 1490. Медзь — мёд; ледзь — лёд. 1500. Енчыць — мучыць, прымушаць стагнаць (Нос., Слов., 151). 1523. Пра чалавека двудушнага. Вядома і як загадка пра каваля (гл.: Загадкі. Мінск, 1972, стар. 215). 1536. Сэнс прыказкі па тлумачэнню К. Крапівы: «Ціхі характарам чалавек звычайна вызначаецца глыбінёю думкі і падыходу да справы» (Крапіва, 249). 1554. Пра несумленнага чалавека (тлумач. збіральніка). 1564. Гл. таксама IV. 1370. Пастылае — упартае; жосткае — тут: гордае. Сквапнасць. Скупасць. Марнатраўства. Ашчаднасць 1593. Хціўшыя — больш хціўныя. 1595. Дарагатові — тут: грошы, гатоўка (дарагая гатоўка).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁