Ажаніўся і як за хмару закаціўся. Янук., 30; І. Курбека, 1961, Дскш. 13.9.7.
Нежанаты свішча, скача, а жанаты ў кулак плача. Сержп., 65.
Што ў мяне — жонка, дзеткі плачуць? У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Еду па жонку пятую, судзі, божа, па дзесятую. Tyszk., 424.
Не жаніўся — тры анучы, ажаніўся — тры анучы. Ворожб.; Сержп., 65; Fed., 363.
Знаці, ой, знаці, што ён жанаты: скурчыўся, згорбіўся, як пёс кудлаты. Fed., 363.
Ці надоўга стары жаніўся: калі памрэ, то жонка ўпрэ. Сержп., 63.
Маладога людзі жэняць, а старога і чорт не ажэніць. Янк. М., 121.
Жанаты — чалавек сталы. Сержп., 65.
Мужчына жанаты ўсё роўна, як гладыш шчарбаты. Fed., 191.
Тагды дзеўка стала пышна, як замуж вышла. Нос., 162; Дуб., 59; Fed., 96.
а) Баба тады пышна, як замуж выйшла. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Маладзіца, хоць вады напіцца. Fed., 176.
На марозе то й баба красна. Дуб., Нар., 1.
96 👁