IV. СЯМ'Я І СЯМЕЙНЫ БЫТ Каханне. Дашлюбныя адносіны моладзі 1—67. Прыказкі і прымаўкі пра каханне, вернасць, адданасць, ідэал прыгажосці, адносіны паміж закаханымі, заляцанне. 19. Каханне прыліпліва. 23. Жалець — тут: любіць; прыступаець — тут: заляцаецца. 29. У некаторых вёсках Гродзеншчыны, Міншчыны, Магілёўшчыны існавала такая манера заляцання: калі хлопец сустракаў на вуліцы ўпадабаную дзяўчыну, то злёгку стукаў ёй кулаком па спіне. 41. Пшыемна — прыемна (польск. przyjemnie). 53. Раструханка — неахайная дзяўчына. 54. Не ачмуце — не абдурыць. 70. Паляніца — пшанічная булка. 73—75. У народнай паэзіі каса — сімвал дзявоцтва. Гэтыя і наступныя прыказкі — пра дзяўчыну, яе прыгажосць. 78. Г. зн. кароткі. 95. Абузніца — распусная дзяўчына або кепская работніца, няўмека (гл.: Бяльк., 34). Сэнс: дзеці бяруць прыклад з бацькоў (Нос., 63). 99. Удзень, на рабоце, дзяўчына апранута абы-як, а ўвечары прыхарошваецца. Кавярзень — лапаць. 120. Пра дачок і жаніхоў. 135—137. З прыгаворак у час сватання. Прыказкі па сэнсу часам выходзяць з тэмы сям'і. 142. Звычай патрабаваў спачатку выдаваць замуж старэйшую дачку, а пасля — маладзейшую. 150. Зручыцца — заручыцца, справіць заручыны; тут: узяць шлюб. 150а. Лепш жыць адной, чым з дрэнным, дурным мужам (заўв. збіральніка). 151. Валей — тут: лепш, вальней. 168а. Маладзік — тут: малады хлопец. 177. Сівец — тут: сівы, стары. 180. Нівашто — тут: нішто сабе, неблагі. 188—197. Асуджальна пра дзяўчыну, што прыжыла пазашлюбнае дзіця. 208. Восень, калі чырванее лісце асіны, — сезон вяселляў на вёсцы. 214. Пар. вядомую прыпеўку: Андрэй, не дурэй, Не дзяры сарочку: Не ты праў, не ты ткаў, Не твае дочкі. 216. Плахта — від жаночай паясной адзежы або кавалак каляровай даматканіны. 217. Загарак — гадзіннік (пар. польск. zegar); у дарэвалюцыйнай вёсцы — прадмет, аб якім можна было толькі марыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
129 👁