Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
а) Хто старанна працуе, той мір мацуе. Гут., 142; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.49. Аб мірына зямлі дбаем, хоць звышмагутныя ракеты маем. Гут., 108. Дзе дружбай даражаць, там ворагі дрыжаць. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Свету была вайна, а заморскім -- войначка. Янк., 47. Не сабірайся на чужую вайну, а то вернешся, як немец, абстрыжаным. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Помні, вораг ліхі, што ў нас порах сухі. Я. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Хто пасее вецер, той пажне буру. Рапан.. 214. Да чужога нашырукі не цягнуцца, а за наша -- рукі адсячом. Янк., Калі хочаш, каб не напаў вораг, трымай заўсёды сухім порах. Рапан., 307. Колькі агрэсарам не ваяваць, а гібелі не мінаваць. Н. Парукаў, 1965, Добр.13.10.19; Рапан., 308. Захопнікаў у Карэі і сонца не сагрэе. Рапан., 306. Вар.: Янк., 46 Амерыканскі «рай»: хто мацней -- адбірай. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. У буржуя праўда адна -- чыстая мана. Янк., 47. Глядзі, каб ад іх «халоднай вайны» ды нё стала ім жа горача. Янк., 46. У нас -- ленінская палітыка суіснавання, а ў капіталістаў-атамнае змаганне. «Чырвоная змена», 17 красавіка 1960 з.. ўатецкі народ -- міру аплот. Н. Парукаў, 1958, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 617  ▶