Не любіць гаспадарка (хаджайства) двое пар ботаў (чобат) насіць. Янк. М., 23. Два каты ў адном мяшку не месцюцца. Нос., 33; Fed., 150. Вар.: Нос., 26; Fed., 183. а) Два каты ў адным мяшку не пагодзяцца (не пaмірацца). Pietk., 327; Зах., 252. б) У адным мяшку два каты не ўсёдзяць. Сержп., 29. в) Тры каты ў мяшку не тоўпяцца. Вучні, 1962 8.2.43. г) Два каты на адным сале не месцяцца. Цар., 242, Рэч. д) Два мядзведзі ў адной бярлозе не месцяцца. Нос., 33; Дуб., 16. е) Два мядзведзі ў адной мярлозе не ляжаць. Дуб., Нар., 2. ж) У адной мярлозе два мядзведзі не ўжывуць. Ром., Бел., I, 292. Не кайся рана ўстаўшы, замоладу ажаніўшыся. Tyszk., 415; Czeczot, 112. Вар.: Нос., 98; Ляцкий, 26; Булг., 177; Дуб., 43; Fed., 322; Цар., 245, Мінск; 1961, Брасл. 13.9.5; А. Ліс, 1965, Смарг.; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. а) Рана ўстаўшы, то не кайся, і рана жаніўшыся. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14. б) Не будзеш каяцца, рана ўстаўшы і маладым ажаніўшыся. Pietk., 397. в) Ні ранняй сяўбы, ні маладой жаніцьбы не кайся. Fed., 277. г) Не кайся рана ўстаць і рана замуж пайсці. К. Кузняцова, 1963, Леп. 8.1.80. Хто малады ажаніўся, той не акпіўся. Сержп., 63. Ажаніцца, як і паміраць, не спяшайся. М. Бохан, 1965, Маст. 13.10.3. Жаніцца — не ляніцца; жаніўшыся — не каяцца. Дуб., Нар., 1. Вар.: Нос., 41.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁