Была лучына, капцілка ды свяча, а цяпер лямпачка Ільіча. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; Астап.
а) Калісьці мігцела свяча, цяпер ззяе лямпачка Ільіча. «Чырвоная змена», 17 красавіка 1960 г.; Т. Фіцнер, 1967, Бабр. 13.10.19.
Дзе бізуны свісталі, там песні звіняць. Янк., 33.
Добра жывецца, дык і песня пяецца. Д. Корсак, 1965, Іў. 13.10.27.
а) Весела жывецца — і песня пяецца. М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46.
б) Калі хораша жывецца — песня весела пяецца. Рапан., 290.
Пры добрым жыцці і песні вясёлыя. Рапан., 296.
І зімой і напрадвесні вясёлыя ў нас песні. Гут., 140.
а) І зімой і напрадвесні цяпер звонкія ў нас песні. Рапан., 289.
Калі ты мудры — перамажы мяне доказам. Гут., 139.
Крыжам любві не звяжаш і маладых не прывяжаш. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17.
Сілай калодзеж капаць—вады не піць. «ЛіМ», 1970, № 65, 4, М. Клебановіч.
Нявеста славіцца працаднямі, а не падушкамі. Янк., 40; М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46.
а) Не славіцца нявеста падушкамі і капамі, а працаднямі. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29.
Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажывалі. Н. Седлюкоўская, 1973, Смал. 13.10.57.
Гарэлка ў працы не памочнік. Гут., 86.
83 👁