Старонка 520
◀ / 617 ▶
Мы калгасным (высокім) ураджаем усіх ворагаў пужаем. Янк., 39; Ахрым., 81; Гут., 140; В. Жырыкава, 1961, Б.-Каш. 9.2.26; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17; С. Шаршуновіч, 1968, Свісл. 13.10.28. Дрэнна раней жылося: гора ў хвасце плялося, а як у калгас уступіў, гору на хвост наступіў. «Полымя рэвалюцыі»; ДіСБ, 254. Да калгасу былі рады хлебу і квасу. Янк., 38. Прашчай навек, лапаць, па табе не станем плакаць. Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40. а) Прашчай навек, лапаць, па табе не прыдзецца плакаць: цяпер бот і камаш стаў назаўсёды наш. ДіСБ, 254. Адзін жыў — у лапцях хадзіў, у калгас прыйшоў — боты (кафтан) знайшоў. Янк., 37; Ахрым., 67; Д. Шыцік, 1961, Дубр., 13.9.6. Канец лапцям — боты пайшлі. Янк., Дыял., I, 212, Глуск. Сталі сукенцы — забыліся па красенцы. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Раней жыла — зрэб'е насіла, а як пайшла ў калгас — адзелася ў шоўк і атлас. Жанч., 392; «ЛіМ», 1 мая 1939 г.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Адзін жыў — хлеба прасіў, калектывам жывём — адзін аднаго ў госці завём. Янк., 37; Гут., 140. Дзе аблога была з сівіцай, там поле шуміць пшаніцай. Рапан., 286. Зрабілі (аб'ядналіся ў) калгас — усяго стала ў нас. Янк., 38; Гут., 140. У калгасе працаваць — гора і бяды (бяды і клопату) не знаць. «Полымя рэвалюцыі»; ДіСБ, 254; Жанч., 392; Янк., 41; Т. Фіцнер, 1967, Бабр. 13.10.19; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶