а) Хто каго любіць, той таго й чубіць (губіць). Нос., 176; Dybow., 191; Радч., 247; Fed., 167; Pietk., 329; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5. б) Хто каго чубіць, той таго любіць. І. Вайцяніца, 1965, Іў. 13.10.1. в) Хто каго любіць, той таго і скубіць. Дуб., 68. Хто каго любіў, той таго ўбіў. Радч., 247. Няхай мяцеліца круціць, а хто любіць, ту той лупіць. Ляцкий, 28. З вялікай любосці не раз кій паламаець косці. Крэмнеў. Нагатуе хазяйка, калі пагуляе нагайка. Ляцкий, 22; Жанч., 228. Пужка-жыгушка, аджыві жанушку. Нос., 141; Дуб., 48. Бабу бі молатам, зробіш золатам. Жанч., 228. Хоць таўкачом, дак ёсць па чом. Нос., 173; Дуб., 69. То дубцом, то лазінаю, каб была гаспадыняю. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80. Не бі жонкі, мужык, а бі жончын язык. Fed., 365. Карову б'юць за зык, а бабу — за язык. Бяльк., 509, Краснап.; Сцяшк., 595, Шчуч; Мін.-Мал., 1974, 187, Уздз.; Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29. Не б'е жонкі мужык, а б'е жончын язык. Fed., 365. а) Не б'е мужык, але язык. Fed., 127. б) Ліхую жонку язык б'е. Янк. М., 28. в) Бабу не мужык, а язык б'е. Сцяшк., 580, Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁