Старонка 518
◀ / 617 ▶
306. Пашы (успахвай) цаліну на патрэбную (заданную) глыбіню. Гут., 141; М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46. 307. Будзе зямлі ласка — будзе хлеб і каўбаска. Гут., 141. 308. У раллі агрэх — у кішэні прарэх. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. 309. Агрэх людзям на смех і на працадзень пусты мех. Янк., 37. 310. Паганае зелле не зрывай, а з коранем вырывай. «Звязда», 8 лютага 1963 г. 311. Насенне добра прачышчай — збярэш някепскі ўраджай. «БРіС», 1928, № 5. 312. На траваполлі далёка не заедзеш. Гут., 87. 313. Рэшатам вады не наносіш, а на нашу ферму касой не накосіш. Янк., 40. 314. Хто ўраджай без страт збірае, той багацце Радзімы памнажае. Гут., 141. 315. Самі сябе б'ем, калі нячыста малоцім і жнем. І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52; Янк., 40. 316. Дзе заарана і ўбрана ў пору, там працадзень пашоў у гору. ДіСБ, 254. 317. На ўборцы дзень праваронішь — годам не дагоніш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 318. Як быў цар і царыца, не радзіла пшаніца, пры ўладзе Саветаў яна корміць паўсвета. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 319. Няма канца-краю калгаснаму ўраджаю. Янк., 40. Вар.: Ахрым., 70; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; С. Клач-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶