Старонка 513
◀ / 617 ▶
Скажуць працадні за тыдзень, хто перадавік, а хто злыдзень. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Не кожны дзень — працадзень. «Беларусь», 1956. Працадзень — не абы дзень. Янк., 40; І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52. Летам калгаснікі жалі, а гультаі ляжалі, зімой калгаснікі елі, а гультаі зубы грэлі. Янк., 39; В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29; М. Малочка, 1959, Леп. 8.1.46. Якая работа, такі і працадзень. Янк., 41; Ахрым., 73. а) У калгасе якая работа, такая і плата. Янк., 41. У калгасе як дбаеш, так і маеш. Янк., 41. І ў свята і ў будзень не працуе труцень. Рапан., 289; Хрэстам., 1970, 451. Гультай — то калгас не лай. Рапан., 286. Хто не робіць — той не есць. М. Грынблат, 1973, Асіп. 8.73.65. Вар.: Ахрым., 73; Рапан., 301. Гультаю цяжка за работу ўзяцца, а кінуць — адна хвіліна. Гут., 86. Ці за начальніка, ці ля начальніка, а да грабель рукі не даходзяць. Янк., Дыял., І, 224, Глуск. Прамовамі сена не накосіш. Янк., 40. Лепей быць добрым пастухом, як недапечаным аратарам. Хрэстам., 316. Карысна доўгая вяроўка, а прамова кароткая. Рапан., 290.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶