Дружная праца — крыніца багацця. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
Наша шчасце ў агульнай працы. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
Без калектыву жыццё нешчасліва. Гут., 139; Сцяшк., 581, Гродз.
Сялянская воля на калгасным полі. Рапан., 298.
а) Харошая доля з калгаснага поля. Ахрым., 72; Янк., 72; Гут., 140.
б) На калгасным полі расце лепшая доля. Рапан., 292. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Кулаку ад калгасных варот — круты паварот. Бел. народ, 141.
Не пускай злодзея да воза, а кулака да калхоза. Ахрым., 69.
Жаль кулаку не адзежкі, а зрэзанай межкі. «Рабочий», 1936, № 144.
Вот кулак павесіў нос, значыць, моцны наш калхоз. «Полымя рэвалюцыі».
Як сонейка з неба не збіць, так і калгас не разваліць. «Полымя рэвалюцыі»; ДіСБ, 255; Рапан., 302; У. Іваноў, 1958, Мінск.
Забывае (забыла) вёска пра вузкія палоскі. ДіСБ, 254; Жанч., 329; Гут., 140; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; М. Жылінскі, 1965, Бераст. 13.10.6.
Калісь мы жылі, слёзы лілі, а цяпер новы час — жанчына вялікая сіла ў нас. Жанч., 392; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Вар.: Рапан., 290.
73 👁