Старонка 504
◀ / 617 ▶
Бацькоў любі, старых паважай, здароўе беражы, Айчыне верна служы. Ахрым., 67. Вар.: Хрэсгам., 1970, 550; Рапан., 284. У нас нельга абы-як жыць, у нас не абы-якая дзяржава. Янк., 35. Ад душы працуеш — Радзіму мацуеш. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29. Айчыну любіць — патрыётам быць. Рапан., 277. Той патрыёт, хто змагаецца за народ. Гут., 139. Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы. Рапан., 278. За сваю Радзіму-маць мы жыццё гатовы аддаць. Хрэстам., 108. Любі сваю Радзіму, сваю маці — і не будзеш гора знаці. Хрэстам., 108. Хто ўмее любіць Радзіму, той умее ненавідзець ворага. Янк., 35; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. Радзіма — маць, умей за яе пастаяць. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. За Радзіму сваю будзь героем у баю. Г. Лось, 1949, Бабр. 9.5.4. Для нашай улады мы ўсё аддаць рады. Гут., 140. Вар.: Рапан., 278. Слова Радзіме вышэй за ўсё: даў абяцанне — стрымай яго. У. Іваноў, 1958, Мінск. Савецкія гарады расцвітаюць, як сады. Гут., 108.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶