Старонка 499
◀ / 617 ▶
Як у небе сонка яснае, імя Леніна не згасне. «Чырвоная змена», 17 красавіка 1960 г. Партыя — наш рулявы. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4. Партыя — правадыр народных мас, усіх і кожнага з нас. Гут., 138. Да шчасця і свабоды вядзе партыя народы. Янк., 29; Гут., 137; Хрэстам., 1970, 549; Т. Фіцнер, 1967, Бабр. 13.10.19. а) Да шчасця і свабоды ідуць за партыяй народы. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Наша партыя расце, народ да шчасця вядзе. Янк., 30. Ніхто нас з дарогі не саб'е, бо нас партыя вядзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) З дарогі нас ніхто не саб'е, калі партыя ўперад вядзе. Гут., 138; Рапан., 279. Нам не страшна ў бядзе, бо нас партыя вядзе. Янк., 30; Ахрым., 81; Хрэстам., 1970, 549; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58; А. Мацкала, 1965, Іў.; Ю. Маркевіч, 1965, Шчуч. 138; Т. Глытаў, 1967, Карм. 13.10.23; Т. Фіцнер, 1967, Нясв. 13.10.18 а) Нам не цяжка ў працы, не страшна ў бядзе, бо нас Камуністычная партыя вядзе. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Мы мацнеем і расцем, бо за партыяй ідзем. Янк., 30; Гут., 138; Т. Глытаў, 1967, Карм. 13.10.23; Т. Фіцнер, 1967, Бабр. 13.10.19; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. а) З кожным годам мы расцём, бо за партыяй ідзём. Рапан., 279. б) Таму і добра жывем, што за партыяй ідзем. Гут., 138.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 617 ▶