Старонка 480
◀ / 617 ▶
Шыла ў мяшку не ўтоіцца (не ўхаваеш, не схаваеш, не ўтоіш). Fed., 301; Pietk., 345; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5. а) Шыла ў мяшку не ўтоіцца, вылезе кончык. Fed., 301. б) У мяшку шыдла не схаваеш, бо наверх вылезе. Fed., 302. в) Шыльца ў мяшочку не ўтоіш. Нос., 186. Быў бы хлеб, а мышы збягуцца. Янк., 206. У цёмным месцы і гніляк свеціцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) У пацёмку і гнілушка свеціцца. Ахрым., 55. Хто гоніць, той дагоніць. Fed., 103. Хто бяжыць, той набяжыць. Fed., 31. а) Не на корч, то на торч набяжыць. Fed., 194. Дранае пер'е лепш сечанага. Сержп., 13. Ні сабе ўзяць ні людзям паказаць. Горленка, 250, Нар. Не ўсё тое кепска, што на пагляд. Fed., 143. Прыпеўкі трасуць кішэнькі. Нос., 138. а) Прыпеўкі не без грошы (грошай). Ляцкий, 36; Сержп., 50. б) Прыпеўкі болей каштуюць, чымсі самае дзела. Нос., 138. Не быць казе на вазе. Fed., 141. Лес сякуць — трэскі ляцяць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. а) Дзе дровы рубаюць, там трэскі лятаюць. Dybow., 9; Fed., 82; Pietk., 317. б) Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць. Dybow., 9; Дразд.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 617 ▶