Старонка 478
◀ / 617 ▶
б) Хто новага не чуў, той і стараму рад. Сах. Добра таму й плеш, хто не відзеў нічога лепш. Ляцкий, 10. Воўк не еўшы, як селянін пагарэўшы: што ўбачыць, тое і трэба. Янк., 209. Асінавы дух, казліны пух — дык вылезе дух. Янк., 203. Дзе прыбывае, там і ўбывае. Fed., 248. Нічога з нічога й выходзіць. Ляцкий, 29; Сержп., 129. З пустой пасуды не п'юць, не ядуць. Добр., Смол., 74. Ад знайдзенага мала карысці. Сержп., 90. Находка і сваё забярэ. Сержп., 90. Знойдзенае скора загубіш. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Лепш згубіць, чым знайсці. Сержп., 90. Прыдаецца найці, прыдаецца і пацяраць. Нос., 137. Быў бы я пеўчым, да мне не ў чым. Добр., Смол., 59. Што лёгка дастаецца, тое не дорага цэніцца. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. Тое дорага, што не лёгка даецца. Махнач, 29. Прышло махам і пойдзець прахам. Нос., 139. а) Прышло махам і пойдзе ветрам-прахам. Ляцкий, 36. Воўка, з меха выпусціўшы, цяжка злавіць. Янк., 208.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶