Старонка 477
◀ / 617 ▶
Які дзень, такі і пажытак. Нос., 193; Сержп., 133. У запас не наспацца, не нагуляцца. Янк., 261. На палец барадаўка — і то прыбаўка. Нос., 86. Хоць караткавата, ды ўзлавата. Ляцкий, 54. Хоць каротка, ды ўвётка. Ляцкий, 54. Хоць дрогка, ды нагам лёгка. Янк., 264. Хоць вузка, абы цэла. 1961, Брасл. 13.9.5. Хоць горшае, абы іншае. Ігнат. а) Хоць горш, ды інш. Радч., 249. На хоць не накінеш аброць. М. Грынблат, 1968, Смал. Ці сяк, ці так — няхай будзе. Fed., 44. Хто моцна жадае, той і мае. Сержп., 62. Дзе ўзяць, там узяць, абы было. Fed., 324. Знайшоў тое, чаго шукаў. Fed., 359. Каб не каб, то ўсё было б. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6. Хто бліжэй да міскі, той і чэрпае. Янк., 265. Можна толькі адным куском удавіцца. Dybow., 13. Хто не бачыў вялікага, той з малога дзівіцца. Fed., 96. Хто новага не відаў, тэй і старому рад. Нос., 177. а) Хто не бачыў новага, той старому рад. Fed., 290.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶