ЖЫЦЦЁВЫЯ НАЗІРАННІ
На свеце ўсяляк бывае. Pietk. 395.
а) Мала што не бывае. Fed., 45.
Усякага прыгажаецца з чалавекам. Нос., Слов., 499.
Як тое мінецца, то зноў заманецца. Fed., 187.
Свяціла б сонейка, а месячык не сагрэе. Янк., 255.
Што было, то ведаем, а што будзе, то ўгледзім. Fed., 45.
а) Што было, то бачылі, а што будзе, тое пабачым. Pietk., 355.
б) Што было, то бачылі, а што будзе — пабачым ці пачуем, калі жывы будзем. Сержп., 11.
Пажывем далей, угледзім (павідзім) болей. Fed., 318; Нос., 130; Дуб., 47.
Нікалі [тое] было, нікалі будзе. Fed., 45. Вар.: Нос., 112; Ром., Бел., І, 304; Сержп., 30.
Не было б тое, было б што другое. Fed., 45.
Так — наліха, а гэтак — напуста. Янк., 258.
Час не конь: не падгоніш і не прыпыніш. Янк., 269.
Што было, то было, ужо ўсё перамінула. Fed., 45.
Што прайшло, таго не вернеш. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
78 👁