Старонка 464
◀ / 617 ▶
в) Не будзь лішне салодкая, бо праглынуць; не будзь лішне горкая, бо праплююць. 1961, Кап. 13.9.5. г) Будзь, мядок, ні горкі, ні салодкі: салодкі пратруць, а горкі праплююць. Шырма, 205. Вар.: Янк., 206. д) Не будзь горак — праклянуць, не будзь салодак, бо пракаўтнуць. Міеп., 395. е) Жыві ні горкім, ні салодкім: горкага праклянуць, а салодкага праглынуць. Ахрым., 31. ж) Калі будзеш горкім — праплюнуць, а калі салодкім — праглынуць. Гильт., 287, Дзісен. п. з) Не будзь ні горак, ні салодак: будзеш горак — праплююць, будзеш салодак — праклююць. Нос., 93; Дуб., 42. Вар.: Pietk., 321. і) Не будзь салодкі і не будзь горкі: будзеш салодкі — пракаўтнуць, а будзеш горкі — праплююць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Абліжы мяне, калі горка, а як салодка, сам абліжуся. Нос., 177. а) Не ліжы мяне, када я салодка, а када горка: када салодка, я сама сябе выліжу. Добр., Смол., 127. Не цяліла — не ліжы. Н. Купцоў, 1967, Ветк. 13.3.29. У дзве (чатыры) солі не мачай. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; Г. Яцэвіч, 1965, Маст. 13.10.5. а) У дзве солі не мачай, будзе солана. Сцяшк., 611, Воран. Нечага даваць загуну другім, калі свае мурзатыя. Юрч., 1975, 165. Не будзь затычкай чужога хлева. С. Цярохін, 1973, Саліг. Паперад бацькі ў пекла не хватайся. Раст., 196. а) Не спяшайся ўпярод бацькі ў пекла. Fed., 232. б) Не спяшы раней бацькі на той свет. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶