а) Згубіш — не шкадуй, знойдзеш — не радуйся. Сержп., 90.
б) Знайшоў — не радуйся, згубіў — не плач. М. Мельнічэнка, 1960, Гом. 13.3.29.
в) Найшоў — не ўзрадаваўся, пацяраў — не заплакаў. Нос., 91.
г) Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
Згубіўшы, не тужы, найшоўшы, нікому не кажы. Pietk., 400.
Дзе ўзяў, там палажы. Fed., 324.
Не бярыся і за сваю кішэню, а не то, каб што. Сержп., 47.
Узяў тапор, вазьмі ж і тапарышча. Ром., Зап., I. 216.
Не падымай носа — спатыкнешся. Сах.
а) Не падымай высока нос, а то спатыкнешся. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока. Сержп., 70.
а) Не лятай высока, бо нізка сядзеш. Fed., 161.
Не хапайся дужа, часам парвешся. Нос., 108.
Не стой, то не ўпадзеш. Сержп., 70.
Не табе дадзена, не ты і свішчы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Салому еш, а дзяржы хвост пісталетам. Юрч., 1972, 193.
Напярод не забягай. Fed., 346.
Упярод не вырывайся і ззаду не аставайся. Fed., 344. Вар.: А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
76 👁