е) І конь сыт, і сена цэла. Крэмнеў.
Як пасцелішся, так і выспішся. Czeczot, 109; Нос., 194; Dybow., 184; Fed., 222; Ахрым., 62; А Фядосік, 1959, Лен. 8.1.76; А. Тур, 1965, Руж. 13.10.1.
а) Як пасцяліш, так і паспіш. А. Лучанок, 1960, Мінск 13.9.6.
б) Як хто пасцелецца, так і выспіцца. Pietk., 343; Г. Барташэвіч, 1962, Ваўк. 8.1.77.
Варонаю не будзь, то і сарока не падвядзе. Сцяшк., 583, Ваўк.
Між (прамеж) дзвярэй пальца не кладзі (не шчамі). Дуб., 35, 45; Нос., 137; Fed., 213.
а) Не кладзі пальцаў паміж дзвярэй. Дуб., 39.
б) Не садзі рук паміж дзвярэй. Fed., 266.
в) Між дзверы і вушняк пальца не суй. Pietk., 333.
Не плыві проціў вады, бо ўтопішся. Гильт., 298, Пруж. п.
Гдзе не пераскочыш, там падзеш. Ryp., 213.
Не скачы чэраз яму, піць захочацца. Гильт., 287, Дзісен. п.
Не зведаўшы броду, не лезь (не кідайся) у воду. Tyszk., 416; Нос., 98; Дуб., 38; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
а) Не знаўшы броду, не лезь у воду. Fed., 43; Pietk., 312; Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40.
б) Не спазнаўшы (не змераўшы) броду, не суйся ў воду. Ром., Зап., III, 224. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5.
в) Не знаеш броду — не прыгай у воду. Н. Свёкла, 1965, Іў. 13.10.2.
Ідучы па кладачцы, на бакі не глядзі. Янк., 224.
86 👁