Не пацяраўшы, нечага шукаць. Нос., 102.
а) Чаго не згубіў, таго не найдзеш. Fed., 354; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
Шукай, дык знойдзеш. Сержп., 90.
а) Не шукаючы, не найдзеш. Нос., 109; Fed., 301.
Пашукай, як трэба, і знайдзеш, што трэба. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26.
Куды пойдзеш — тое і знойдзеш. Ахрым., 37.
Рука не адсохне, калі ад сябе адгорне. Янк., 253.
Усенька можна, абы асцярожна. Fed., 189.
Бей драбней — больш шчоту будзець. 1961, Кап. 13.9.5.
З цялячым хвастом не сунься ў ваўкі. А. Махнач, 1962, Уздз. 13.10.15. Вар.: Г. Барташэвіч, 1960, Нясв. 8.1.50.
Не чыніся бараном, бо яшчэ воўк з'есць. Fed., 22.
Зрабіся авечкай, а ваўкі будуць. Т. Шумская, 1967, Кліч. 13.10.21.
Рабі, каб воўк быў сыт і каза цэла. Dybow., 17. Вар.: Fed., 340, 339.
а) Так трэба рабіць, каб воўк быў сыты і козы цэлы. Fed., 254; Pietk., 338.
б) Згажаць трэба так, каб воўк быў сыт і козы цэлы. Нос., Слов., 202.
в) І воўк сыты, і козы цэлы. Шпил., 181; Dybow., 9. Вар.: Fed., 339; Г. Румоўская, 1965, Пліс. 13.10.40.
г) Каб козы былі сыты і сена цэла. Fed., 141.
д) І козы сыты, і сена цэла. Шпил., 181; Ляцкий, 14; Dybow., 9; Ром., Бел., I, 298; Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2.
85 👁