Перш чым зайсці, падумай, як выйсці. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Умей улезці, умей і вылезці. Ляцкий, 50.
Ад дажджу не ў ваду. Нос., 121.
Не лезь, куды галава не лезе. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83.
Круці галавою, каб не дастаць пятлёю (пятой). Dybow., 192. Вар.: Дуб., 10; Fed., 100.
Не паламаўшы касці, дадому не нясці. Fed., 150.
Без крылаў не паляціш. Fed., 154.
Што нукнеш, то і ўедзеш. Ром., Зап., III, 236.
Як не ўтрымаўся за грыву, дык і на хвасце не ўдзяржышся. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Не палажыўшы (не паклаўшы), не возьмеш. Fed., 214; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
а) Не паклаўшы, не шукай. Fed., 301. Вар.: Ляцкий, 27.
б) Не палажыўшы, нечага шукаць. Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1.
Дзе паложыш, там і возьмеш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Як паложыш, так і возьмеш. Ахрым., 82.
Далей пакладзеш (паложаш), бліжэй возьмеш. Сах.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4.
Дзе згубіў, там знайдзі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
75 👁