Старонка 453
◀ / 617 ▶
а) Лепшая сініца ў руках, як журавель пад небясамі. Dybow., 183; Fed., 277. Спадзяешся ў кумы пад'есці, а ці наварыла табе кума есці? Янк., 257. Не па шэрсці плакаць, калі скуру начнуць дракаць. Ляцкий, 27. Не жалей клюка, калі сыпіцца крупа. Ляцкий, 25. Туману не наважыш, а расы ў цэбар не нальеш. Янк., 260. З кішэні каня не накорміш. Янк., 219. За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не паймаеш. Бяльк., 369, Міласл. Свае ўзяў, то й праў. Ляцкий, 40. Не ступай у пусты след. Ляцкий, 28. Для простай дарожкі крывога гасцінца не мінай. Fed., 106. Дзяржыся з варонай і вераб'ём, што ў вырай не ляцяць. Fed., 327. Не ўсё тое бяры, што хораша. Ляцкий, 31. Не шукай мора — у лужы ўтопішся. Гильт., 293, Віл. п. Ператрэш — мягчэй будзе. Ляцкий, 34. Не глядзі бяла, абы была. Fed., 31. Кладучыся спаць, падумай, як устаць. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.1.21. Вар.: В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 10.28.8.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶