Дзяры лыка, як дзярэцца: як прысохне, не ўдзярэш. Fed., 172. а) Дзяры лыка, пакуль (як) дзярэцца. Fed., 172; Pietk., 329. Уважай вяліка за малое. Fed., 329. Не вер чужым рачам, да вер сваім вачам. Fed., 261. Не вер вачам: вазьмі да памацай. Fed., 335. З незабітага ліса кажуха (шубы) не шыюць. Нос., 157; Дуб., 20; Сах. а) Не ўбіўшы мядзведзя, не дзялі шкуру. А. Лучанок, 1961, Мінск 13.9.6. б) Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць. Fed., 182. в) Мядзведзь у лесе, а шкура прададзёна. Ром., Бел. I, 300. г) Мядзведзь у лесе, а ён яго шкуру прапіў. Ляцкий, 22. д) На жывым мядзведзю шкуры не купляй. Dybow., 14; Fed., 182. е) Не злавіўшы (не паймаўшы), не скубі. Сержп., 28; Добр., Смол., 15. ж) Не скубі, пакуль не зловіш. Fed., 261. Не хваліся нажаўшы, а хваліся памалаціўшы (змалаціўшы). Янк., 246. Не хваліся, як пачынаеш, не тойся, як зробіш. Янк., 246. Па кветках яблыкаў не лічы. Янк., 248. Не паймаўшы, не кажы: тпру! Нос., 102. Лепш варона злоўленая, чым сокал у небе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁