Адсячэш — не прыставіш. Янк., 203.
Мяняць дабро на дабро не спяшайся. Янк., 235.
Ад добрага лепшага не шукаюць. Янк., 202.
Пагнаўшыся за малым, большы пацяраеш. Нос., 128.
а) За малым пагонішся, вялікае сцяраеш. Дразд.
Паквапішся на вялікае, то й малое згубіш. Fed., 329.
а) Не ганіся за вялікім, а то й малое згубіш. 1961, Брасл. 13.9.5.
б) Пажанёшся за вялікім, то й малое згубіш. Fed., 329.
Лішняга пажалаеш — паследняе пацяраеш. Fed., 166.
Хто хоча надта многа, то не мае і мала. Ром., Мат., 85.
За камаром не ганяйся з тапаром. Ляцкий, 12.
а) Не ганіся за мухай з абухам. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
б) За мухай не зганяешся з абухам. Нос., 46.
Хоць нямнога даюць — бяры, хоць недалёка шлюць — не йдзі. Нос., 174.
Гавары ды й чэрпай. Янк., 209.
Не вылівай старой вады, пакуль новай няма. Сах.
Не пагрукаўшы ў сценку, дамка (хаткі) не купляюць. Янк., 242.
Новае рабі, а старога не падпірай. Янк., Дыял., III, 164, Глуск.
89 👁