Пытайся не ў старага, а ў бывалага. Tyszk., 415. Вар.: Нос., 142; Dybow., 188; Fed., 200.
а) Не пытай у старага (сталага), а пытай у бывалага. Гильт., 291, Пруж. п. Вар.: Mien., 395; Fed., 253, 291; 1962, Кап. 13.9.2.
Судзі па леце. М. Грынблат, 1975, Мінск.
Лепей заўчасу, ніж па часе. Fed., 351.
а) Лепш зарана, ніж запозна. Fed., 242.
Агню ў шапцы не носяць. Янк., 202.
Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару. Ахрым., 34.
Куй жалеза, пакуль гарачае. Fed., 363.
а) Кавай зялеза, пакуль гарача. Дуб., Нар., 1.
б) Пара што жалеза: куй, пакуль гарачае. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.10.17.
в) Куй жалеза, пакуль куецца. Гильт., 291, Віл. п.
г) Куй жалеза на гарача. Fed., 363.
д) Тады зялеза куй, калі жарко. Аним., 264.
е) Куй жалеза, пакуль не астыла. Ахрым., 37.
ж) Куй жалеза, покі гарача, бо як астыне, то не ўкуеш. Fed., 363.
Трымай, калі злавіў. Ляцкий, 46.
а) Што злавіў у рукі, то дзяржы. Fed., 266.
Што зловіш, то тваё. Fed., 170.
а) Што хапануць, тое і добра. Сержп., 88.
Упусціў з рук, то і бяжы за ветрам. Сержп., 78.
Укароціш — не вароціш. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
74 👁