Старонка 448
◀ / 617 ▶
ПАВУЧАННІ ГАСПАДАРЧА-БЫТАВОГА ХАРАКТАРУ 1. Жыві не так, як хочацца, а як можацца. Сержп., 15. а) Жыві, як жывецца, а не так, як хочацца. З. Загорская, 1953, Маладз. 13.10.40. б) Жыві не так, як хочаш, а як прыйдзецца. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. в) Жыві, як можна. Fed., 368. 2. Трэба так жыць, як набяжыць. Нос., 164. Вар.: Мальч., № 42; Гильт., 287, Дзісен. п.; Dybow., 190; Радч., 249; Дуб., 60; Pietk., 353; Сержп., 15. а) Нада так жыць, як бяжыць. М. Грынблат, 1971, Паст. 8.2.43. б) Трэба так жыць, як з твайго калодзезя набяжыць. Tyszk., 416. Вар.: Нос., 164. в) Так трэба жыць, як у сваёй студні вада набяжыць. Дуб., 60. 3. Да ўсяго трэба прывыкнуць. Fed., 251. 4. Трэба жыць із заўтрам. Fed., 367. 5. Як гукнеш, так і адазвецца (адгукнецца, адклікнецца). Czeczot, 109; Нос., 194; Fed., 120; Pietk., 322; А. Фядосік, 1969, Стол. 8.2.15; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2; Дразд.; Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5. а) Як гукаюць, так і адгукаюцца (адгукваюць). А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. б) Як клічуць, так і адклікваюцца. Мат., 177; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶