а) Хлеб (кашу) еш, а праўду рэж. Tyszk., 417; Карл. Вар.: Мін.-Мал., 1970, 168, Уздз.
б) Пі да еш, а праўду рэж. Fed., 246.
Праўда ў чарцы сядзіць. Fed., 246.
Кожнаму крыўда не міла. Fed., 155.
Перад праўдай няпраўда каецца. А. Ліс, 1969, Шарк.
Чужою крыўдаю не нажывешся (запаможашся). Pietk., 364; Fed., 155.
а) Чужая крыўда не запамога. Fed., 155.
Чужая крыўда бокам вылазіць. Fed., 155.
Шчот вялік, да праўды мала. Нос., 190.
У ворожкі ці ў мерцвяца роўныя праўды. Янк., Дыял., III, 18, Глуск.
Праўда халодная, а мана цёплая. Сцяшк., 606, Гродз.
Лепей горкая праўда, як салодкая мана. Рапан., 235.
Крыўда ад праўды, як цень ад святла хаваецца. Зах., 250.
а) Крыўда ад праўды хаваецца. М. Грынблат, 1974, Лаг.
Праўда няпраўду перацягне. Рапан., 238.
77 👁