Старонка 434
◀ / 617 ▶
б) Праўда, як алей: што ні рабі, то яна наверх выйдзе. Pietk., 387. Праўда з дна мора выносіць. Ахрым., 48. Праўды ў моры не ўтопіш. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. Праўду ў яму не закапаеш. Рапан., 239. Праўда не ўтоне і не згарыць. Янк., Дыял., I, 218, Глуск. а) Праўда ў вадзе не тоне і ў агні не гарыць. Сержп., 185. Вар.: Рапан., 238. б) Праўду і ў полымі не спаліць, і ў вадзе не ўтапіць. Рапан., 238; Н. Парукаў, 1958. Добр. 13.3.29. Усё мінецца, адна праўда застанецца. Л. Лашко, 1967, Дзятл. 13.10.30. Праўда груба, але богу люба (міла). Нос., Слов., 192; Дуб., 48; Добр., Смол., 88. Праўда не шкварка — з блінам не з'ясі. І. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29. Што праўда, то не брэх. Rур., 215. Што праўда, то не грэх. Нос., 189; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2; М. Грынблат, 1976, Лаг. а) Што праўда, то не грэх, што ворак (торба), то не мех. Ляцкий, 60; Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; Г. Карачун, 1957, Клецк. 13.10.14. Праўда — не грэх, а прыходзіцца ў жыццю, што й няпраўда грахом не бывае. Ляцкий, 35. Грэх грахом, а праўда праўдай. Ляцкий, 8.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶