Калі не было дабра зрання, то і не будзе да вечара. Fed., 72.
Не так хутка прыждаць дабра, як ліха. Fed., 165.
а) Не так скора станець добра, як блага. Tyszk., 415. Вар.: Шпил., 186.
Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца. Янк., 216.
На свеце больш зла, як дабра. Pietk., 400.
Добрае далато, ды з дзіркай. Рапан., 234.
Дабро пераплётана жыве. Fed., 72.
Добра ёсць, добра няма. М. Грынблат, 1976, Лаг.
Нарабіў ліха — не чакай дабра. Сержп., 125.
Любіў добрае, палюбі ж і злое. Шпил., 183; Dybow., 183.
Ліхое ніколі не ўтоіцца. Fed., 165.
Ліхое нігды не згіне. Fed., 165.
Ліха далося ўвазнакі. Fed., 164.
Ліхое далёка абходзіць. Fed., 165.
Зла не кліч — яно само прыйдзе. Pietk., 400.
Ліхое прычэпку знойдзе. Сержп., 56.
За ліхое награждаюць (плацяць). Fed., 166.
Ліхога забывай. Fed., 165.
99 👁