Без шчасця не будзе багацтва, а за грошы шчасця не купіш. Fed., 298.
Не ганіся за багаццем, а за шчасцем. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
Шчаслівы — у чапцу радзіўся. Fed., 298.
а) У чэпку радзіўся. Fed., 65.
Шчасце розум адбірае. Ляцкий, 61.
Як няма шчасця зрання (зранку), то не будзе да змяркання (змярканку). Fed., 298. Вар.: Л. Царанкоў, 1961, Рэч. 13.8.2.
а) Хто не мае шчасця зранку, то не мае да вечара. Fed., 298.
б) Бясшчасце, калі пойдзець з рання,— аж да змяркання. Нос., Слов., 25.
Як няма шчасця ў лёцях, так няма і ў дзецях. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
Чужая доля пад бок коле. Нос., 184.
Чужое шчасце коле ў вочы. Pietk., 316.
У чужое шчасце не ўкупішся. Fed., 298.
На чужое шчасце мухаю не пасці. Fed., 298. Вар.: Добр. Смол., 120.
а) У чужое шчасце не мухай упасці. Нос., 21.
Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
Калі аднаму няшчасце, то другому шчасце. Fed., 201.
78 👁