Старонка 424
◀ / 617 ▶
Хутчэй шчасце згубіць, як найці. Fed., 298. Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі. Pietk., 345. Хто дзве шчасця гоніць, то жаднага не зловіць. Fed., 298. Шчасце з прыдольем. Fed., 298. А шчасця з жабіны прыгаршчы. 1961, Брасл. 13.9.5. Шчасліваму шчасце. Fed., 298. Яго бог зайграў у дуды. Добр., Смол., 119. Шчасліваму і ўва сне шчасце сніцца. Ляцкий, 43. Шчасце як да каго: іншы і бедны, але шчаслівы, а іншы і багаты, а шчасця не бачыць. Ляцкий, 61. Харошая дружка — первае шчасце ад госпада бога. Добр., Смол., 61. Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве. Dybow., 4. Не кожнага гэтака шчасце спаткае. Fed., 298. Борах спіць, а шчасце само к яму пад вароты лезець. Крэмнеў. Нешчаслівы ад шчасця ўцякае. Fed., 201. Калі шчасце — нажывешся, а гора — дык намучышся. А. Русіновіч, 1965, Светл. 13.3.29. Не радзіся красны, а (радзіся) шчасны. Dybow., 15; Нос., 102; Дуб., 43; Kolb., 473; Fed., 262; Pietk., 345; Сержп., 58; З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5; Г. Барташэвіч, 1960, Слуцк. 8.1.50.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶