На маё бяздолле пятух не пяяў, пятух не пяяў, гусак не крычаў. Дуб., 42.
Прышла да лет, да долі нет. Мін.-Мал., 1970, 165, Уздз.
Як сіла слабая, то й доля благая. Dybow., 184; Fed., 277.
На таргу долі не купіш. Сцяшк., 600, Лід.
Радзіла мяне мама — (ды) не ўзяла мяне яма. Добр., Смол., 73; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Бог не без міласці, а казак не без долі: ці худая, ці харошая — усё будзець. Добр., Смол., 120.
Мы сабачаю доляю жывем. Fed., 367.
У сабакі й сабачая доля. Сержп., 57.
Шчасце само ў рукі не ідзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Шчасце не конь — у аглоблі не запражэш. «Звязда», 4 студзеня 1970 г., У. Пузь, Маладз.
Кажан сваго шчасця прабуе. Fed., 298.
За шчасцем не зганяешся. Нос., 48.
Шчасце не цукерка — у рукі не возьмеш. Янк. М., 41.
Добраму дзераву бог лісцяў не дае, а добраму чалядзіну бог шчасця не дае. Вас., 22.
Як красату дзялілі, дык спала, а як шчасце дзялілі, дык устала. Сцяшк., 617, Ваўк.
Не быў там, дзе дзялілі. Fed., 94.
76 👁