Старонка 422
◀ / 617 ▶
Відзіў бог працы, ды долі не даў. Дуб., Нар., І. Як няма шчасця — няма і долі. Fed., 298. Нядоля горкая, ніхто яе не паторкае. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Нядоля горкая па свету шлялася, за ўсімі ганялася. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Трэба наравіць сваёй ліхой долі. Fed., 80. Сваю долю канём не аб'едзеш. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. а) Як не ездзі, пра судзьбу сваю думай: яе канём не аб'едзеш. Добр., Смол., 118. б) Няшчасця не абойдзеш, не аб'едзеш. Pietk., 381. Ад ліхой долі нідзе не ўцячэш. Fed., 79. Хоць мы ў свет, наша доля ўслед. Fed., 79. а) Хоць праз свет — за табою доля ўслед. Fed., 79. Добрая доля, ідзі за мною з печы полымем, з хаты комінам. Дуб., 16. Не збярэш з поля, калі ліхая доля. «Чырвоны шлях» (Петраград), 1918, № 1. Яго доля ў канцы поля. Нос., 40. Вар.: Fed., 79; Сержп., 57. Сустрэла мяне доля сярод чыстага поля. Сержп., 57. а) Сустрэла мяне худая доля сярод чыстага поля — не дай бог няпутнай дружкі. Добр., Смол., 60. Доля як бандоля, а шчасце як мушкет. Fed., 79.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶