Старонка 420
◀ / 617 ▶
ПРА ЛЁС, ДОЛЮ, ШЧАСЦЕ, ШАНЦАВАННЕ Будзе тое, што будзе, а будзе, што суджана. Сержп., 58. Як суджана, то не міне. Fed., 293. Чаму быць, таго (таму) не мінаваць. Нос., 182; Ром., Зап., III, 235; Pietk., 359. Гэта ўжо наслінена. Tyszk., 413; Шпіл., 178. Чалавек свой лёс чуе. Рапан., 173. У кожнага свая дарога. Сержп., 57. Як каму стае. Fed., 288. Ніхто не знаець, што яго чакаець. Нос., 114. а) Ніхто наперад не знае, што каго чакае. Fed., 359. Не твая гэта зязюля закавала. Fed., 355. Каму вісець, тэй не ўтонець. Нос., 66. а) Каму вісець, таму не ўтапіцца. Pietk., 350. б) Не ўтопіцца, калі хто вісець маець. Нос., 105. в) Не ўтопіцца, каму вісець судзена. Ляцкий, 31. г) Каму суджана вісець, той не ўтопіцца. Fed., 333. Вар.: Pietk., 334. д) Каму суджана павесіцца, то тапіцца не будзе. Fed., 225. Калі не кус, дак з роту зваліцца. Добр., Смол., 118.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶